BE RU EN

Індыя стала найбуйнейшым экспарцёрам смартфонаў у ЗША

  • 29.07.2025, 11:41

Кітай выцеснілі на трэцюю пазіцыю.

Індыя выперадзіла Кітай і стала найбуйнейшым экспарцёрам смартфонаў у ЗША, што паказвае зрух у вытворчым ланцужку паставак у бок ад Пекіна на фоне нявызначанасці, выкліканай тарыфамі. Са звестак Canalys, апублікаваных у панядзелак, 28 ліпеня, у другім квартале на дзель смартфонаў, сабраных у Індыі, прыпала 44% імпарту гэтых прылад у ЗША, пішуць «Дэталі».

Дзель кітайскага экспарту смартфонаў у ЗША пры гэтым скарацілася да 25% у квартале, які скончыўся ў чэрвені, з 61% годам раней, паказалі звесткі Canalys. Дзель В'етнама ў экспарце смартфонаў у ЗША таксама была вышэйшай, чым у Кітая, і склала 30%.

Са звестак Canalys, рэзкі рост паставак з Індыі быў, найперш, абумоўлены паскораным прасоўваннем Apple у гэтую краіну ў перыяд падвышанай гандлёвай нявызначанасці паміж ЗША і Кітаем.

Апошнія навіны