BE RU EN

Беларускія праграмісты масава закрываюць ІП

  • 29.07.2025, 11:11

Рэкордная змяншэнне сярод усіх відаў дзейнасці.

Сфера інфармацыі і сувязі ў Беларусі стала першай галіной паводле дзелі ліквідаваных індывідуальных прадпрымальнікаў. За год, з ліпеня 2024 да ліпеня 2025, тут стала на 16,8% менш ІП. Гэта рэкорднае змяншэнне сярод усіх відаў дзейнасці, сведчаць звесткі Белстата, заўважыў сайт «Белорусы и рынок».

Меры для ўзмацнення жорсткасці працы ІП пачалі прымаць яшчэ некалькі гадоў таму. Калі паглядзець дынаміку з 2022 года, то колькасць ІП у інфармацыі і сувязі знізілася з 14,2 тысяч да 9,1 тысяч, гэта значыць на 36%.

Другой галіной, дзе ІП ліквідаваліся найбольш масава, стала катэгорыя «прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць» - сюды ўключаны адвакаты, бухгалтары, кіраўнікі, архітэктары, інжынеры, маркетолагі і lаследчыкі і г.д. тут колькасць ІП за год зменшылася на 12%, а з 2022 года – на 28%.

У найменшай меры пацярпела ад узмацненняў транспартная галіна - тут за год зменшылася ўсяго 1,4% ІП, а з 2022 года – 5%.

У цэлым з ліпеня 2024 lа ліпень 2025 года ва ўсіх відах дзейнасці колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў зменшылася на 6,3% - да 229,5 тысzx чалавек. З часу ўвядзення ўзмацнення жорсткасці ў 2022 годзе – на 15,5%.

Нагадаем, з кастрычніка 2024 года індывідуальным прадпрымальнікам забаранілі займацца многімі відамі дзейнасці – застаўся абмежаваны пералік дазволеных варыянтаў. Да гэтага для ІП была скасаваная магчымасць выплаты ПДВ, уведзеная забарона на працу пры атрыманні даходу звыш гадавога ліміту на 500 тысяч рублёў. А з 2023 года для іх была павялічаная стаўка падаходнага падатку з 16 да 20%. Тады ж былі ўведзеныя абмежаванні для выкарыстання адзінага падатку. З 2022 года абмежавалі выкарыстанне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання.

Апошнія навіны