BE RU EN

У Чарнобылі заўважылі вялізнага драпежніка

  • 29.07.2025, 9:14

Ён з'яўляецца рэдкім жыхаром Палесся.

У чэрвені на тэрыторыі Чарнобыльскага радыяцыйна-экалагічнага біясфернага запаведніка заўважылі дарослага мядзведзя, піша УНІАН.

Як паведамляецца на старонцы запаведніка ў сацыяльнай сетцы Facebook, на травень-чэрвень прыпадае перыяд шлюбнай актыўнасці мядзведзяў, таму гэты самец акурат мог шукаць сабе пару. Яго прысутнасць зафіксавалі мясцовыя фотапасткі:

"Буры мядзведзь-рэдкі і вельмі асцярожны жыхар украінскага Палесся. Нягледзячы на гэта, нашы навукоўцы ўжо некалькі гадоў запар фіксуюць прыкметы вяртання гэтага драпежніка на тэрыторыю запаведніка. Назіранні працягваюцца і мы з надзеяй чакаем новых сустрэч з бурым прыгажуном!».

Спецыялісты таксама апублікавалі парады, як дзейнічаць на тэрыторыях, дзе могуць знаходзіцца мядзведзі:

не хадзіце адны, асабліва ў прыцемках ці ўначы;

не набліжайцеся да мядзведзя і не спрабуйце фатаграфаваць яго паблізу;

захоўвайце спакой у выпадку сустрэчы;

не ўцякайце, а павольна і асцярожна адступайце назад, не робячы рэзкіх рухаў;

абавязкова паведаміце аб вашых назіраннях спецыялістам запаведніка.

Апошнія навіны