Раскрытыя велізарныя страты «Аэрафлота» праз калапс у Маскве
- 29.07.2025, 9:04
Страты маглі дасягнуць дзевяцізначнай лічбы.
Раейская авіякампанія "Аэрафлот" панесла сур'ёзныя фінансавыя страты з-за маштабнага збою ў сваёй ІТ-інфраструктуры, выкліканага хакерскай атакай.
Паводле ацэнак крыніц расейскага выдання РБК у галіне авіяцыйных перавозак, кампанія магла страціць не менш за 250 мільёнаў рублёў толькі за адзін дзень праз вымушанае скасаванне рэйсаў у маскоўскі аэрапорт Шарамеццева. Рэальныя страты могуць быць большыя.
Зыходзячы з разлікаў кошту квітка ў адзін бок (прыкладна 20 тысяч рублёў) і сярэдняй умяшчальнасці самалёта на 120 месцаў, адзін скасаваны рэйс абыходзіцца кампаніі на 2,4 мільёна рублёў. З улікам колькасці рэйсаў, якія давялося скасаваць за дзень, страты маглі дасягнуць 259 мільёнаў рублёў.
Аднак, іншыя крыніцы не выключаюць, што агульныя страты значна вышэйшыя - улічваючы непрададзеныя квіткі, страты ад нявыкананых перавозак, а таксама выдаткі на аднаўленне IT-сістэм. Паводле слоў Аляксандра Ланецкага, гендырэктара Friendly Avia Support, рэальная сума страт толькі за 28 ліпеня можа перавышаць паўмільярда рублёў.