BE RU EN

У цэнтры Менска перакрыюць праспект

  • 28.07.2025, 21:26

Як паедзе транспарт.

Дарожнікі перакрыюць пр. Машэрава ў сталіцы Беларусі. Падрабязнасці паведамляе прадпрыемства «Менсктранс».

Ужо з 20:00 29 ліпеня да 05:00 30 ліпеня працы будуць праводзіцца на адрэзку ад пр. Незалежнасці да вул. Куйбышава (няцотны бок).

Вось як зменяцца маршруты папулярных аўтобусаў і тралейбусаў.

Аўтобусы №18, 26, 26д – ад вул. Даўмана – па пр. Машэрава, вул. М.Багдановіча, В.Харужай, Я.Коласа, пл. Я.Коласа, пр. Незалежнасці, пл. Перамогі і далей па змененых маршрутах з выкананнем на адрэзку прыпыначных пунктаў: «Праспект Машэрава» па вул. М.Багдановіча, «Плошча Якуба Коласа» па пр. Незалежнасці; у зваротным кірунку – без зменаў.

Тралейбусы №40, 40а – на адрэзку ад бульвара Шаўчэнкі – па вул. В.Харужай, М.Багдановіча, Няміга і далей па маршрутах у абодвух кірунках.

А з 20:00 30 ліпеня да 05:00 31 ліпеня перакрыты будзе цотны бок адрэзку ад вул. Куйбышава да М.Багдановіча.

У гэты час аўтобусы паедуць наступным чынам:

нумар 29 – у кірунку ДС «Карастаянавай» ад пр. Пераможцаў – без змяненняў, у кірунку ДС «Кунцаўшчына» ад вул. Крапоткіна – па вул. В.Харужай, М.Багдановіча, пр. Машэрава і далей па маршруце

№44, 44д, 136 у кірунку ДС «Карастаянавай» ад пр. Пераможцаў – без зменаў, у кірунку мікрараёна Веснінка ад вул. Л.Бяды – па вул. Куйбышава, В.Харужай, М.Багдановіча, пр. Машэрава і далей па маршрутах

№46 у кірунку пл. Бангалор ад пр. Машэрава – без зменаў, ад пл. Бангалор – па вул. Сурганава, Куйбышава, В.Харужай, М.Багдановіча, пр. Машэрава і далей па маршруце з выключэннем выканання прыпыначнага пункта «Камароўскі рынак» па вул. В.Харужай.

Усе змены ў маршрутах можна паглядзець тут.

Апошнія навіны