BE RU EN

Лукашэнка і Пуцін плануюць сустрэцца ў найбліжэйшым часе

  • 28.07.2025, 18:28

Дыктатары 27 ліпеня размаўлялі праз тэлефон.

Дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка плануе ў найбліжэйшы час дамовіцца пра сустрэчу з расейскім кіраўніком Уладзімірам Пуціным і абмеркаваць усе найважнейшыя пытанні тэт-а-тэт. Пра гэта ТАСС заявіла прэс-сакратарка дыктатара Беларусі Наталля Эйсмант.

Раней Лукашэнка паведаміў, што 27 ліпеня правёў тэлефонную размову з Пуціным.

«Так сказаць, пул тэмаў – як пра двухбаковыя стасункі, так і пра міжнародны парадак дня», – сказала Эйсмант. Паводле яе інфармацыі, напярэдадні праграмныя пытанні праз тэлефон дыктатары абмяркоўваць не сталі. «Ёсць тэмы, якія ўвогуле праз тэлефон лепш не абмяркоўваць», – адзначыла прэс-сакратарка беларускага дыктатара.

Апошнія навіны