Дрон, які заляцеў у Літву з Беларусі, упаў?
- 28.07.2025, 13:32
Паліцыя прыступіла да пошукаў.
Паліцыя працягвае пошукі беспілотніка, які прыляцеў у Літву з Беларусі ў панядзелак раніцай. "Месцазнаходжанне аб'екта незразумелае. Пошукі беспілотніка працягваюцца", - паведаміла ELTA прэс-сакратар Дэпартамента паліцыі Рэвіта Янавічутэ, паведамляе LRT.
Паводле ейных слоў, пра пошукі беспілотніка праінфармаваныя «ўсе паліцэйскія сілы» і іншыя службы. Літоўскія ведамствы правяраюць некалькі магчымых месцаў падзення дрона.
«Адказныя ведамствы цяпер правяраюць версіі магчымага падзення аб'екта і працуюць на меркаваных месцах яго падзення», — паведамілі журналістам у панядзелак у Міністэрстве абароны Літвы. Беспілотнік быў заўважаны на вышыні блізу 200 метраў, у апошні раз — паблізу Вільні.