BE RU EN

У Берасці затрымалі дырэктара кампаніі «Файны дызайн» Дзмітрыя Царука

  • 28.07.2025, 12:50

Пра гэта стала вядома праваабаронцам.

У Берасці затрымалі дырэктара кампаніі Fajno Design Дзмітрыя Царука, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, берасцейца трымалі ў ІЧУ на працягу трох дзён, пасля чаго яго перавялі ў СІЗА.

Паводле непацверджанай інфармацыі, яму інкрымінуюць артыкул 361-4 КК («спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці»).

Студыя Fajno Design стала шырока вядомая ў Беларусі і за межамі краіны дзякуючы птушачцы-свяцільніку Marina's Bird. Іх працы перамагалі ў прэстыжных конкурсах, пра іх пісалі беларускія і замежныя СМІ.

Апошнія навіны