Літва чакае хвалю дронаў з Беларусі
- 28.07.2025, 12:42
У сувязі з вучэннямі «Захад».
Міністарка абароны Давіле Шакалене заявіла, што ў сувязі з расейска-беларускімі вайсковымі вучэннямі «Захад» у Літву можа патрапіць больш дронаў, паведамляе Delfi..
«Гэтых «заблукалых» дронаў становіцца ўсё больш, таму што (...) мы рыхтуемся да пэўных вучэнняў, якія пройдуць за нашай мяжой. У гэты час мы будзем дзейнічаць значна больш актыўна. Некаторыя дзеянні, якія былі запланаваныя крыху пазней, цяпер будуць перанесены на больш ранні тэрмін, і мы абавязкова пастараемся вас супакоіць», — заявіла міністр журналістам у панядзелак.
Паводле яе, падчас вучэнняў «Захад» у Літве таксама пройдуць адпаведныя вайсковыя вучэнні.
«Вучэнні, якія пройдуць у розных фарматах у Літве, краінах Балтыі і ў рэгіёне ў цэлым, будуць па-сапраўднаму актыўнымі і эфектыўнымі. У той жа час мы скарыстаемся гэтай магчымасцю для падрыхтоўкі нашых рэзервістаў і прыняцця іншых мер, паколькі мы таксама рыхтуем тут пэўныя рэформы, і нас чакае значна больш маштабная аперацыя», — патлумачыла яна.