Visa прызначыла новага рэгіянальнага кіраўніка ў Беларусі
- 28.07.2025, 11:25
Хто заняў пасаду?
Visa абвясціла аб прызначэнні новага рэгіянальнага кіраўніка ў Беларусі — ім стаў Рычард Грынкевіч, які мае шматгадовы досвед работы ў банкавай сфэры. Пра гэта Myfin.by паведамілі ў прэсавай службе кампаніі.
Прафесійная гісторыя новага кіраўніка ўключае досвед работы ў розных кірунках банкаыага бізнэсу: ад раздробнага абслугоўвання да кіравання прадуктамі.
Грынкевіч будзе апекавацца над рэалізацыяй ключавых ініцыятыў Visa ў краіне, надаючы асаблівую ўвагу развіццю лічбавых аплатных развзязанняў і ўкараненню інавацыйных сэрвісаў.
У зону яго адказнасці ўвойдзе каардынацыя работы з банкамі-партнёрамі, гандлёвымі прадпрыемствамі і канчатковымі карыстальнікамі картак.
У кампаніі адзначылі, што Рычард Грынкевіч спалучае глыбокае разуменне аплатнай індустрыі з практычнымі ўменнямі стварэння эфектыўнага партнёрства, а ягоная экспертыза і лідарскія якасці стануць важным рэсурсам для далейшага развіцця Visa на беларускім рынку.
Крысціна Дораш, старшая віцэ-прэзідэнтка і рэгіянальная кіраўніца Visa ў рэгіёне Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Каўказа, адзначыла, што новае прызначэнне адлюстроўвае доўгатэрміновую стратэгію развіцця бізнэсу кампаніі ў Беларусі.
Паводле ейных слоў, увядзенне асобнай кіраўніцкай пазіцыі дазволіць кампаніі больш пільна рэагаваць на змены рынку і больш эфектыўна працаваць з кліентамі.
Сам Грынкевіч назваў сваё прызначэнне вялікім гонарам і выказаў упэўненасць, што супольна з партнёрамі здалее зрэалізаваць важныя праекты лічбавай трансфармацыі аплатнай сфэры.