Хакеры заявілі пра знішчэнне IT-сістэмы «Аэрафлота»
- 28.07.2025, 11:19
Да атакі прычыніліся беларускія «Кібэрпартызаны».
Хакерская група Silent Crow заявіла аб знішчэнні ўнутранай IT-інфраструктуры расейскай авіякампаніі «Аэрафлот». Актывісты адзначылі, што правесці атаку ім дапамаглі «Кібэрпартызаны». Пра гэта гаворыцца ў заяве Silent Crow.
"Разам з калегамі з Кіберпартызаны.by заяўляем аб паспяховым правядзенні працяглай і маштабнай аперацыі, у выніку якой была цалкам скампраметаваная і знішчаная ўнутраная IT-інфраструктура „Аэрафлот — расейскія авіялініі“», — заявілі хакеры.
Яны дадалі, што на працягу года знаходзіліся ўнутры карпарацыйнай сеткі кампаніі, «метадычна развіваючы доступ, паглыбляючыся да самага ядра інфраструктуры».