Дрон, які заляцеў з Беларусі ў Літву, дагэтуль у паветры
- 28.07.2025, 11:05
Трываюць яго пошукі.
Літоўская паліцыя працягвае пошукі дрона, які заляцеў у балтыйскую краіну раніцай у панядзелак з Беларусі, паведамляе Delfi.
"Месцазнаходжанне аб'екта невядомае. Пошук дрона працягваецца", - паведаміла агенцтву ELTA прадстаўніца Дэпартамента паліцыі Рэвіта Янавічуце.
Паводле яе, у пошуках задзейнічаныя «ўсе паліцыйныя сілы» ды іншыя службы.
Літоўскія праваахоўнікі атрымалі інфармацыю, што дрон бачылі каля Авізеняў. Ён накіроўваўся ў бок Вількаміра. Таксама ў паліцыю паступалі паведамленні, што ён рухаўся ў бок Беларусі.
"Грамадзяне, якія заўважылі дрон, што ўпаў, заклікаюцца не набліжацца да яго і неадкладна паведаміць праз тэлефон 112», — гаворыцца ў экстранным паведамленні паліцыі.