BE RU EN

Сабака на мянушку Джэры трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса

  • 28.07.2025, 9:50

Таксу прызналі рэкардсмэнам проста падчас святкавання ягонага чацвёртага дня нараджэння.

Чатырохгадовы сабака Джэры жыве ў Тэхасе са сваёй гаспадыняй Сацьяй Прыей Ісваран. Самец таксы любіць адкручваць накрыўкі з пластыкавых бутэлек. Любоў Джэры да гэтага занятку дазволіла яму трапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса, піша «Нож».

Сабаку прызналі рэкардсмэнам проста падчас святкавання ягонага чацвёртага дня нараджэння. Сацья арганізавала мерапрыемства, на якім Джэры паказаў суддзям свой талент. Так, за хвіліну гадаванец справіўся з 11 накрыўкамі.

Хобі сабакі прыносіць карысць навакольнаму асяроддзю: забаўляючыся з бутэлькамі, Джэры дапамагае гаспадыні сартаваць другасную сыравіну.

«Ніякіх трэніровак не было, — прызнаецца Сацья Прыя Ісваран. - Гэта прыроджанае якасць, якую Джэры дэманструе кожны раз, калі мы даем яму бутэлечкі».

Апошнія навіны