У Менску мужчына напаў на міліцыянтку
- 28.07.2025, 9:45
Нібыта праз пачуццё крыўды.
У Менску будуць судзіць 50-гадовага мужчыну, які напаў на міліцыянтку праз пачуццё крыўды. Пра гэта паведамляе дзяржаўнае агенцтва «Минск-Новости».
Сваю правіну ён патлумачыў тым, што знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, папрасіў прабачэння ў супрацоўніцы міліцыі.
Яму выстаўленае абвінавачванне ў гвалце і пагрозе выкарыстання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў у мэтах перашкоды яго законнай дзейнасці, з помсты за яе выкананне, гэта значыць ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт.364 КК (Гвалт альбо пагроза выкарыстання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), санкцыя якой — аж да сямі гадоў пазбаўлення волі.