У Нямеччыне сышоў з рэек цягнік: ёсць загінулыя
- 28.07.2025, 9:37
Блізу 50 чалавек атрымалі раненні.
У Нямеччыне ўвечары ў нядзелю, 27 ліпеня, з рэек сышоў пасажырскі цягнік, у выніку чаго ёсць загінулыя і параненыя людзі.
Пра гэта піша Spiegel.
Інцыдэнт адбыўся ў федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг, недалёка ад горада Рыдлінген у раёне Біберах, а 18:10 паводле мясцовага часу.
Паводле звестак паліцыі, у выніку інцыдэнту тры чалавекі загінулі. Сярод загінулых - машыніст цягніка і яшчэ адзін супрацоўнік Deutsche Bahn (DB).
У пажарнай службе раёна Біберах заявілі, што блізу 50 чалавек атрымалі раны, 25 з іх – цяжкія.