BE RU EN

Украінская Служба замежнай выведкі раскрыла планы Лукашэнкі

  • 28.07.2025, 9:29

Сцэнар паўтараецца.

Лукашэнка зноў выкарыстае сваю тэрыторыю для транзіту нелегалаў з Афрыкі, Блізкага Усходу і Афганістана ў Польшчу.

Пра гэта паведамляе Служба замежнай выведкі Украіны (СЗВУ).

Паводле звестак выведкі, частка плыняў прыбывае з Лібіі наўпрост ці праз Расею, што паказвае на каардынацыю паміж Менскам і Масквой.

«Сцэнар паўтарае крызіс 2021 года, калі рэжым Лукашэнкі арганізаваў масавае пранікненне мігрантаў на межы ЕЗ, спрабуючы абмяняць зніжэнне напружання на зняцце санкцый. Гэты шантаж не спрацаваў: абмежаванні толькі ўзмацніліся, а дыпламатычная ізаляцыя Менска – паглыбілася», – гаворыцца ў паведамленні.

У выведцы адзначылі, што беларускі дыктатар «дзейнічае гнутка»: працягвае зарабляць на транзіце мігрантаў, але ў той жа час пазбягае адкрытай эскалацыі, «каб не страціць рэшткі палітычных кантактаў у Еўропе, сярод іншага з Вугоршчынай, якая паслядоўна выступае супраць міграцыі».

«Абвастрэнне міграцыйнай сітуацыі на ўсходніх рубяжах ЕЗ падвышае рызыкі для еўрапейскай бяспекі і стварае дадатковыя магчымасці для манеўравання аўтарытарных рэжымаў. Лукашэнка, нягледзячы на рэпутацыю сатэліта Пуціна, захоўвае аўтаномію ў пытаннях тактыкі – і чарговым разам дэманструе гатоўнасць выкарыстоўваць яе для палітычнага ціску на захад», - мяркуюць у СЗВУ.

Апошнія навіны