Лайма Вайкуле: Дайце Украіне зброю
- 28.07.2025, 9:22
Латвійская спявачка падтрымала УСУ.
Латвійская спявачка Лайма Вайкуле публічна падтрымлівае Украіну. На чацвёрты год поўнамаштабнай вайны яна не змяніла сваіх перакананняў.
Падчас музычнага фестывалю Laima RendezVous, які яна штогод арганізоўвае ў Юрмале, артыстка зрабіла гучную заяву: заканчэнне вайны яна назвала самай важнай мэтай, а таксама запатрабавала больш зброі для абароны Украіны ад акупантаў, паведамляюць «Новини.Live».
«Самае галоўнае сёння - не скажу нічога новага - каб скончылася вайна. Нічога няма важнейшага, за гэта. Таму будзем усе трымаць кулакі за тое, каб вайна скончылася. Лепш дайце Украіне зброю. А песні мы заўсёды праспяваем», - пад воплескі і ўхвальныя воклічы заявіла Лайма Вайкуле.