62-гадовую намесніцу дырэктара менскага ліцэя адправілі ў калонію
- 28.07.2025, 9:04
Яна падтрымала пратэсты.
Марына Петражыцкая працавала завучам у выхаваўчай працы ў менскай гімназіі №34, якая знаходзіцца каля вуліцы Арлоўскай, насупраць Кіеўскага сквера.
Жанчына скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт (тады Менскі дзяржаўны педагагічны інстытут) у 1984 годзе, пасля чаго выкладала матэматыку.
У ліпені 2021-га Петражыцкай прысудзілі 15 дзён арышту. У яе тады правялі ператрус дома, забралі ў КДБ, а потым аформілі пратакол за «непадпарадкаванне». Калі дакладна завуча звольнілі са школы, невядома.
Настаўніцу арыштавалі ў кастрычніку 2024 года. Як паведамляе Belarus Women Foundation, нядаўна Петражыцкую прысудзілі да 2-х гадоў калоніі. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні».