BE RU EN

«Нік і Майк»: Лукашэнка збіраецца ўцякаць

  • 28.07.2025, 16:47

Дыктатар паскорыў вывад сваіх грошай.

Пакуль Лукашэнка працягвае займацца агратэрапіяй у палях, сапраўдныя сур'ёзныя перамовы ідуць у іншым месцы.

Міністэрства фінансаў хунты працягвае працаваць у сваім нязменным фармаце «перапазычыць, каб перааддаць», піша Telegram-канал «Нік і Майк».

Тэрмінова патрэбныя некалькі мільярдаў на рэфінансаванне старых пазык і на падтрыманне функцыянавання нафтаперапрацоўкі. Узяць можна толькі ў Расеі. Але вось ці атрымаецца ў неабходным аб'ёме - вялікае пытанне. І справа не толькі ў тым, што падтрымліваць саюзнічка ў ранейшым аб'ёме няма жадання (тым больш, пасля вайны ён зусім не патрэбны). У Расеі няма магчымасці.

На канец ліпеня 2025 года дэфіцыт расейскага бюджэту складзе блізу 4,3 трлн. рублёў, што вышэй за план на год - 3,8 трлн. Перспектыў палепшыць сітуацыю няма. Нафтавыя даходы будуць падаць, не да «нахлебнікаў». Плюс пакаранне за замежнапалітычныя бязладныя сувязі і несуцяшальны прагноз у здароўі.

Лукашэнка і сам усё выдатна разумее. Таму паскорыўся з вывадам грошай праз мегапраекты накшталт «паўночнага берага». Нічога новага такая схема вываду валюты за мяжу была наладжаная ў часы позняга СССР, калі самым лепшымі будаўнічымі выканаўцам раптам сталі югаслаўскія кампаніі.

Свет рыхтуецца жыць без Лукашэнкі. Дыктатар рыхтуецца ўцякаць. Пад раздачу ў першую чаргу ў такім раскладзе трапляе прыкарытны бізнэс і аграхунта – прыклад Асада найбольш красамоўны ў гэтым плане. Несалодка будзе і ўсім беларусам, калі да гэтага моманту не рыхтавацца.

Апошнія навіны