BE RU EN

Аб'яўлены поўны спіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройца

  • 27.07.2025, 21:36

Прэмія найлепшай прозы на беларускай мове праводзіцца штогод.

Прэмія найлепшай прозы на беларускай мове праводзіцца штогод. Гэтым разам яна прымеркаваная да 99-й гадавіны з дня нараджэння Ежы Гедройца, які называў сябе апошнім грамадзянінам Вялікага княства Літоўскага. Поўны спіс намінантаў апублікаваў партал bellit.info.

У гэтым годзе ў прэміі ўдзельнічаюць кнігі, выдадзеныя ў 2024 годзе. Поўны спіс намінантаў на літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца 2025 года:

«Мое баба — діректор морга» — Вольга Аполька (Голя з Аполя), самвыдат

Алесь Белы, выдавецтва Gutenberg Publisher

«Ад дзвюх ды пятнаццаці. Мая мама ў турме» - Вольга Вялічка, выдавецтва Gutenberg Publisher

«Вальнеры. Бясконцы дзень» — Валерый Гапееў, выдавецтва «Янушкевіч»

«Псіхараман. Уводзіны ў сучасную культуру» — Язэп Гніль, выдавецтва «Лысы Чэрап»

Гульні Цырцэі - Зміцер Дзядзенка, фонд Kamunikat.org

“Занзібар. Сталеньне маладой душы» — Сяргей Дубавец, выдавецтва «Вясна»

«Стагоддзе НН» – Сяргей Дубавец, выдавецтва «Вясна»

«Сфагнумы» - Андрэй Дудко і Ветэраны карнай псіхіятрыі, платформа для электронных кніг Smashwords

«Стрыжэ і піша» - Сяргей Календа, выдавецтва Gutenberg Publisher

«Перамена месцаў» – Югася Каляда, выдавецтва «Пфляўбаўм»

«Калі я выйду на волю» - Ганна Камар, выдавецтва Skaryna Press

“Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода” – Аляксандр Лукашук, выдавецтва “Вясна”

"Апошняе паколенне" - Макар, выдавецтва "Янушкевіч"

“Жыццё ў дванаццаці апавяданнях” – Аляксей Правалоцкі, выдавецтва “Янушкевіч”

"Залатое збожжа" - Мечыслаў Ян Супрон, выдавецтва Gutenberg Publisher

«Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» - Анка Упала, выдавецтва Alena Kazlova

«Гвалт» - Аляксандр Чарнуха, выдавецтва «Янушкевіч»

«Забойствы на вуліцы Макаёнка» - Клёк Штучны, аўдыёвыдавецтва Audiobooks.by і выдавецтва «Янушкевіч»

Сёлета сярод публічных асоб у складзе журы будуць: беларусістка, літаратуразнаўца, ад'юнкт кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Катажына Дрозд-Урбаньска; літаратуразнаўца, крытык, драматург, галоўны рэдактар навуковага часопіса “Studia Białorutenistyczne” Сяргей Кавалёў; паэт, перакладчык, літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч.

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца была заснаваная ў 2012 годзе. Яна арганізуецца Беларускім ПЭНам і Міжнародным звязам беларускіх пісьменнікаў з падтрымкай пасольства Рэспублікі Польшча ў Менску і Польскага інстытута.

Апошнія навіны