На аўкцыёне прадаюць легендарны Ferrari F40 у рэдкай версіі
- 27.07.2025, 21:09
Такіх аўтамабіляў выпусцілі ўсяго 19 адзінак.
На аўкцыёне RM Sotheby's у сярэдзіне жніўня выставяць сапраўднага аднарога. Культавы суперкар з мінулага Ferrari F40 ды яшчэ і ў рэдкай трэкавай версіі. Жадаюць выручыць за машыну нямала.
Усяго Ferrari выпусціла больш за 1300 адзінак F40. І толькі 19 з іх атрымалі трэкавую спецыфікацыю LM, якую спраектаваў вядомы італьянскі інжынер Джавані Мікелота.
На спорткары ўсталяваны самы магутны рухавік з тых, што былі даступныя для F40.
Стокавы 2,9-літровы V8 развіваў 478 к.с. Для гоначнай серыі IMSA рухавік фарсіравалі да 720 к.с.- вынік, які ўражваў у пачатку 1990-х.
Для еўрапейскіх этапаў гонак раскачагарылі рухавік да 760 к.с. Менавіта такі, фарсіраваны , V8 стаіць на F40, які з’явіцца на аўкцыёне.
Мікелота на адным рухавіку не спыніўся, пераналадзіў падвеску, прынізіў дарожны прасвет і ўсталяваў больш магутныя тармазы.
Вонкава трэкавая F40 таксама адрозніваецца; арыгінальны капот і масіўны задні спойлер. Інтэр'ер F40 LM выканалі паводле ўсіх гоначных канонах.
За рэдкую гармату-гонку 1993 года выпуску прадавец разлічвае атрымаць да 9,5 млн.даляраў.