BE RU EN

Трамп заявіў пра гандлёвую ўгоду з Еўразвязам

  • 27.07.2025, 20:57

Прэзідэнт ЗША назваў гэтую ўгоду «найбуйнейшай».

ЗША уклалі гандлёвую угоду з Еўразвязам, абвясціў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп пасля размовы з кіраўніцай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен у Шатландыі, перадае Bloomberg.

Паводле яго слоў, ЕЗ пагадзіўся набыць амерыканскія энэрганосьбіты на 750 млрд.даляраў і інвеставаць яшчэ 600 млрд.даляраў у эканоміку ЗША. Таксама Брусэль закупіць "вялікую колькасць" вайсковай тэхнікі, расказаў Трамп.

Гэтая ўгода дазволіць Еўразвязу пазбегнуць 30%-х мытаў, якія Трамп пагражаў увесці з 1 жніўня. У рамках пагаднення ЗША ўвядуць мыты ў 15% на большую частку імпарту з ЕЗ і аўтамабілі. Брусэль адкрые рынкі для амерыканскага экспарту з нулявой стаўкай, заявіў Трамп.

Прэзідэнт ЗША назваў гэтую угоду "найбуйнейшай". Фон дэр Ляен заявіла, што пагадненне прынясе стабільнасць і прадказальнасць. Амерыканскі міністр гандлю Говард Лютнік дадаў, што пастанова наконт мытаў на пастаўкі з ЕЗ паўправаднікоў і лекаў будзе прынятая прыкладна праз "два тыдні".

Перамовы ў гандлёвай ўгодзе бакі вялі з вясны, калі Трамп анансаваў увядзенне "люстраных" мытаў для амаль двухсот краін. Для Еўразвяза стаўка павінна была скласці 20%. Перад гэтым ЗША вялі 25%-я мыты на імпарт сталі і алюмінію з ЕЗ. Пазней гэтыя тарыфы былі павялічаныя ўдвая.

Апошнія навіны