BE RU EN

У Беларусі дэфіцыт чарніцаў

  • 27.07.2025, 19:24

Ягаднікі скардзяцца на сезон.

Цяперашняе лета стала адным з самых складаных у плане ўраджаю чарніц, падзяліўся з sb.by блогер-ягаднік Аляксандр Свірко, вядомы ў TikTok пад нікам “Ягадны Барон”.

Мужчына выходзіць у лес ужо 19-ы год, займаецца гэтым з самага дзяцінства і зазначае, што прагнозы на цяперашняе лета несуцяшальныя.

“Чорніцы добра цвілі, але моцна пацярпелі праз замаразкі ў траўні, якія доўжыліся тыдзень. У выніку пра чарнічныя “дываны», якія сустракаліся пару гадоў таму, застаецца толькі марыць”, - канстатуе ён.

З прычыны частых дажджоў, якія рушылі за гэтым, ягады дробныя і вадзяністыя - "лопаюцца ў руках".

"Збіраць чарніцы даводзіцца ў зацішных месцах, на аддаленых палянах - па ягадцы", - наракае Аляксандр Свірко.

Блогер зазначае, што сёлета не варта разлічваць і на доўгі сезон. Збор чарніцаў пачаўся пазней і працягнецца ўсяго нічога. Калі раней яе знаходзілі да верасня, то зараз ужо ў жніўні лес можа быць пусты.

“Найбольш тыдзень-два, і чарніцы адыдуць. Зялёныя ягадкі трапляюцца - на іх яшчэ ёсць невялікая надзея”, - тлумачыць Аляксандр.

Скардзіцца блогер і на маліны. Кажа, нават у сваіх "фірмовых" месцах знаходзіць толькі дробныя і чарвівыя.

Што гавораць кааператары

Адзначаюць дэфіцыт таксама ў нарыхтоўчых пунктах.

Так, паводле слоў начальніка ўпраўлення прамысловасці, нарыхтовак і знешнеэканамічнай дзейнасці Магілёўскага аблспажыўсаюза Арцёма Прыжкова, насельніцтва чарніцы яшчэ не здавала ўвогуле.

А ў 2024-м да сярэдзіны ліпеня нарыхтоўшчыкі прынялі ўжо 32,5 тоны гэтых ягадаў.

Прычынай,як мяркуе Арцём Прыжкоў, вясновыя замаразкі і зацяжныя дажджы.

Апошнія навіны