BE RU EN

У ЗША лось ужо два месяцы блакуе папулярны турыстычны маршрут

  • 27.07.2025, 17:59

Застаецца загадка, чаму лось не сыходзіць.

Вялікі самец лася ўвесь час знаходзіцца на адным месцы ў наваколлях папулярнай турыстычнай сцежкі ў гарах Адзірандак у штаце Нью-Ёрк, у выніку чаго службовыя асобы ў ахове дзікай прыроды штата Нью-Ёрк закрылі сцежку для турыстаў. Пра гэта 26 ліпеня паведамляе AP.

Сцежка на гары Гудман у лесе Хорсшу-Лэйк-Уайлд часова закрытая з 6 чэрвеня праз дзіўныя паводзіны жывёлы. Паводле звестак Дэпартамента аховы навакольнага асяроддзя, лось увесь час знаходзіцца на сцежцы або побач, недалёка ад вяршыні, часам сядзіць, а часам сілкуецца на невялікім участку.

Эксперт дэпартамента Дэйв Крамер заявіў, што гэта вельмі незвычайныя паводзіны. Звычайна ў гэты час года ласі спускаюцца на ніжэйшыя ўчасткі, дзе яны галоўным чынам сілкуюцца расліннасцю ля вады. Крамер ацэньвае рост лася ў карку каля 1,8 метра і вага яго не менш за 408 кг. Паводле размаху рагоў, яму, верагодна, амаль чатыря гады.

Застаецца загадка, чаму лось не сыходзіць. У дэпартаменце падазраюць схаванае захворванне, якое ўплывае на паводзіны. Пакуль жывёла не выяўляла прыкмет агрэсіі. Аднак турыстычная сцежка закрытая, бо гэта буйная жывёла можа быць небяспечнай для людзей, калі падысці да яе занадта блізка.

За жывёлай сочаць з трох камер назірання, а супрацоўнікі запаведніка рэгулярна паднімаюцца на гару.

Апошнія навіны