У Беларусі забаранілі кітайскія тэлефоны
- 27.07.2025, 17:04
Норма ўтрымання свінцу ў іх была перавышаная ў 330 разоў.
Стацыянарныя тэлефоны брэнда teXet прызналі небяспечнымі для здароўя.
Дзяржстандарт унёс у рэестр небяспечнай прадукцыі дзве мадэлі кітайскага брэнда teXet - TX-234 і TX-236. Прычына - шматразовае перавышэнне дапушчальнага ўзроўню свінцу ў прыпоі: да 33% заміж дапушчальных 0,1%.
Цяпер гэтыя тэлефоны нельга завозіць, прадаваць ці распаўсюджваць на тэрыторыі краіны.