Ля Крымскага моста ўтварылася чарга з тысячы аўтамабіляў
- 27.07.2025, 15:49
Расейцы асцерагаюцца дыверсій і нападаў УСУ.
Ля Крымскага моста ўтварылася чарга з больш чым 1 тысячы транспартных сродкаў. Пра гэта паведамляецца ў Telegram-канале з аператыўнай інфармацыяй на мосце.
У чарзе на ручны дагляд з боку Тамані стаяць 120 аўтамабіляў, а з боку Керчы — 900. Час чакання складае амаль тры гадзіны.
Крымскі мост перыядычна перакрываюць, у тым ліку праз спробы нападаў беспілотнікаў УСУ на паўвыспу.