Расейскі эканаміст: Лукашэнка – сучын сын
- 27.07.2025, 12:22
Грошай ад Крамля ён ужо не атрымае.
Менск вядзе перамовы з Масквой аб магчымасці рэфінансавання атрыманых раней крэдытаў і атрыманні новых пазык, паведаміў днямі журналістам міністр фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў пасля перамоў дэлегацый у Горна-Алтайску.
- На сустрэчы з расейскімі калегамі абмяркоўваўся самы шырокі спектр тэм, у тым ліку залучэнне фінансавання, рэфінансаванне старых пазык, прыцягненне новага фінансавання як на інвестыцыйныя праекты, так і на нейкае незвязанае фінансаванне, - падае БелТА словы кіраўніка Мінфіна.
Зрэшты, не ўсе падзяляюць аптымізму беларускіх уладаў. У эфіры «Обычного утра» доктар эканамічных навук Ігар Ліпсіц перспектыву атрымання Менскам расейскіх грошай назваў «сумнеўнай».
- Даваць няма адкуль, Расея сама цяпер засталася без грошай, - адзначае эканаміст. - У яе, як кажуць у народзе, дзірка у бюджэце. З аднаго боку, у РФ упалі нафтагазавыя даходы, з другога — занадта моцны рубель і таму вельмі маленькія рублёвыя эквіваленты валютных даходаў экспарцёраў.
Са слоў Ліпсіца, паправіць сітуацыю не ўдаецца з некалькіх прычын.
- Кошт нафты падае і не збіраецца расці. «Раснафта» запланавала на будучы год план дзейнасці, зыходзячы з кошту 42-43 даляра за барэль. На такім кошце не разжывешся. Так што ў гэтым сэнсе вялікага прыросту даходаў бюджэту не чакаецца.
Трэба дэвальваваць рубель, але не вельмі зразумела як.
- Ніхто не хоча валюту купляць, бо незразумела, ці зможаш ты ёй потым свабодна распараджацца. Урад жа Расеі - ён такі, увесь час нешта хоча абмежаваць. Вось сёння для крыптавалюты ўвялі крымінальнае пакаранне, а заўтра ўвядуць для валюты. Ну і як купляць? Не хочуць купляць расейцы валюту, - канстатуе эканаміст.
З усяго гэтага можна зрабіць цалкам адназначную выснову, што грошай для «хаўрусніка» ў Расеі найбліжэйшым часам не знойдзецца.
Ігар Ліпсіц таксама не бачыць магчымасці «падзяліцца» запасамі расейскай нафты, пра што не так даўно прасіў Лукашэнка.
- Ведаеце, адна такая тонкая праблема: падзяліцца па-братэрску - гэта святая справа, вядома. Але грошыкі дзе за нафту? Нафтавая кампанія - прыватная кампанія. Вось вы нафту здабылі, можаце яе перапрацаваць на бензін, дызпаліва, прадаць у Расеі, хоць нешта атрымаеце.
А калі аддаць у Беларусь - нічога не атрымаеш. А заробак работнікам трэба плаціць кожны месяц, інакш - крымінальнае пакаранне. Так што нафтавікі, яны, вядома, патрыёты, але грошы любяць нават патрыёты.
А ў тое, што Лукашэнку ніякім нафтавікам ніякіх грошай аддаваць не збіраецца, расейскі эканаміст нават не сумняваецца, падкрэсліваючы, што так было заўсёды.
- Нейкія прама непрыстойныя гіпотэзы: каб Беларусь плаціла грошы... Што называецца, дзейнічаць згодна з логікай: так, сучын сын, але гэта наш сучын сын", — рэзюмуе Ігар Ліпсіц.