УСУ ліквідавалі камандзіра палка РФ Лебедзева
- 26.07.2025, 20:59
Ён штурмаваў Харкаўскую вобласць.
Сілы абароны Украіны знішчылі камандзіра 83-га мотастралковага палка 69-й мотастралковай дывізіі арміі РФ.
Пра гэта гаворыцца ў заяве ўкраінскай аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў "Хорціца".
Па аператыўнай інфармацыі, воіны Сіл абароны знішчылі камандзіра 83 мотастралковага палка 69 мотастралковай дывізіі расейскай арміі палкоўніка Лебедзева.
Вядома, што менавіта ён камандаваў штурмавымі дзеяннямі ў Вялікабурлуцкім напрамку.