Недалёка ад Менска заўважылі два магчымыя тарнады
- 26.07.2025, 18:51
Відэафакт.
У суботу (26 ліпеня) недалёка ад Менска былі зафіксаваныя два магчымыя тарнады, паведамляе тэлеграм-канал «Метеовайб».
Адна з кандэнсацыйных варонак патрапіла на здымак ў раёне вёскі Падневічы Валожынскага раёна. Яна мела нізкую аснову, што можа сведчыць пра фармаванне смерчу.
Яшчэ адну такую варонку заўважылі непадалёку ад Менска. Адпаведнае відэа размешчана ў тэлеграм-канале “Минск. Главное!».