BE RU EN

Літва дапаможа купіць Patriot для Украіны

  • 26.07.2025, 17:43

Міністр абароны краіны абвясціла суму ўзносу.

Літва аб'явіла намер далучыцца да закупу амерыканскіх сістэм супрацьпаветранай абароны Patriot для Украіны. Плануецца выдзеліць да 30 млн. еўраў, паведамляе LRT.

Падчас візіту міністраў абароны краін Балтыі ў Злучаныя Штаты міністарка абароны Літвы Давіле Шакаліене паведаміла, што краіна плануе зрабіць унёсак у закуп амерыканскіх дальнабойных сістэм СПА Patriot для Украіны.

«Літва гатовая зрабіць унёсак у закуп для Украіны Patriot вытворчасці Злучаных Штатаў. І таксама, як адзіны міністр абароны NATO, на якога наклаў санкцыі Кітай, я сапраўды разумею, што пастаўлена на карту», - дадала яна.

Пасля сустрэчы з міністрам абароны ЗША Пітам Хегсэтам яна паведаміла, што Літва плануе выдаткаваць да 30 млн. еўраў, каб ажыццявіць гэту мэту.

Апошнія навіны