У Расеі на вайсковым аэрадроме «Армавір» знішчаны самалёт СУ-27УБ
- 26.07.2025, 17:11
ГУР МА Украіны раскрыла дэталі.
Уначы 26 ліпеня на вайсковымм аэрадроме “Армавір” у Краснадарскім краі Расеі знішчаны вучэбна-баявы знішчальнік Су-27УБ, паведамляе Галоўная ўправа выведкі Украіны.
“У Расеі на Армавіры знішчаны самалёт СУ-27УБ”, - заявілі ў ГУР.
Паводле іх звестак, уначы з 25 на 26 ліпеня на аэрадроме “Армавір” Краснадарскага краю загарэўся вучэбна-баявы знішчальнік узброеных сіл РФ СУ-27УБ.
Паводле паведамленняў мясцовых жыхароў, сувязь у населеных пунктах паблізу аэрадрома адсутнічае.
Аэрадром "Армавір" і самалёты на ім выкарыстоўваюцца пераважна дзеля навучання курсантаў Краснадарскага авіяцыйнага вучылішча.
"Супраціў крамлёўскаму рэжыму ўнутры Расеі – расце", – дадалі ў выведцы.
Су-27 - гэта савецкі звышгукавы цяжкі знішчальнік чацвёртага пакалення. Самалёт створаны для заваёвы перавагі ў паветры, аднак таксама ўжываецца для ракетна-бомбавых удараў па наземных цэлях.
Су-27 здольны несці тактычныя ядравыя боепрыпасы. Гэты самалёт з'яўляецца адным з асноўных баявых самалётаў ПС Расеі.