У Менску хлопец біў сабаку на вуліцы
- 26.07.2025, 15:17
Пасля публікацыі відэа ў сетцы, яго шукае міліцыя.
Міліцыя праводзіць праверку паводле факту апублікаванага відэа жорсткага абыходжання з жывёлай у Менску.
Паведамленняў у міліцыю ад грамадзянаў не паступала. Праверку ініцыявалі паводле вынікаў прагляду апублікаванага ў сацсетках відэа.
«На відэазапісе мужчына наносіць удары сабаку дробнай пароды, а потым уступае ў слоўны канфлікт з аўтарам відэа», – паведамілі ў МУС.
Паводле гэтага факту праводзіцца праверка, вызначаюцца ўсе акалічнасці здарэння.