BE RU EN

У Беларусі з'явіліся горныя ратавальнікі

  • 26.07.2025, 15:02

Дзе яны будуць працаваць?

У пачатку чэрвеня ў Менску ўрачыста адкрылася горнавыратавальная служба МНС. Дзе будуць працаваць супрацоўнікі новага падраздзялення, расказаў кіраўнік Менскай гарадской управы МНС Віталь Суша, паведамляюць «Менск-Навіны».

Пастанова аб стварэнні службы, якая будзе займацца выратаваннем людзей у шахтавых збудаваннях, была прынятая ўрадам і Менгарвыканкамам у 2022 годзе.

Паколькі ў Менску актыўна ўзводзяцца новыя станцыі метро, падраздзяленне непасрэдна звязанае з гарантаваннем бяспекі на аб'ектах будаўніцтва метрапалітэна, растлумачыў В. Суша.

– Для таго каб мінімізаваць рызыкі надзвычайных сітуацый у шахтавых распрацоўках, ажыццяўляць дадатковы кантроль за працамі і непасрэдна аказваць дапамогу, і была створаная горнавыратавальная служба. Людзі прайшлі навучанне і адпрацавалі практычныя заняткі, закупленая адпаведная тэхніка і ўзбраенне. Гэта дазволіла нам у чэрвені афіцыйна ўступіць у правы горнавыратавальнай службы і мець супрацоўнікаў з годнай назвай горны выратавальнік, – расказаў кіраўнік управы.

Апошнія навіны