BE RU EN

Зяленскі: Сарваны расейскі план наконт Сумскай вобласці

  • 26.07.2025, 21:19

УСУ выцясняюць акупантаў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас Стаўкі заслухаў даклад галоўнага камандзіра Аляксандра Сырскага пра сітуацыю на фронце і актыўныя дзеянні на расейскай тэрыторыі.

«Асаблівая ўвага – Пакроўскаму кірунку. Толькі за мінулы дзень там было 51 жорсткае сутыкненне. Украінскія падраздзяленні абараняюць пазіцыі, і вельмі каштоўнае кожнае знішчэнне акупантаў», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Цяпер на Сумшчыне прадаўжаюцца актыўныя дзеянні УСУ і прэзідэнт падзякаваў кожнаму падраздзяленню, якое паступова выцясняе расейскія сілы. Таксама Зяленскі падзякаваў Сырскаму за сарваныя расейскія планы наконт Сумшчыны.

«Хоць гэты наш рэгіён застаецца адным з прыярытэтных кірункаў для ворага, нашы сілы нязменна блакуюць расейскія спробы прасунуцца наперад углыб Сумскай вобласці з памежжа», – адзначыў прэзідэнт, дадаўшы, што за тыдзень з'явіліся вынікі ў папаўненні абменнага фонду для Украіны.

Апошнія навіны