У Менску спыніўся рух некаторых тралейбусаў і аўтобусаў
- 26.07.2025, 14:00
Гэта адбылося праз падтапленні.
У Менску праз падтапленні парушыўся рух тралейбусаў № 33, 44 і 77, а таксама аўтобусаў № 28 і 69, паведамілі ў «Минсктрансе».
Паведамляецца, што з 13.00 на вуліцах Цімашэнкі і Адзінцова ў кірунку ДС «Захад-3» праз падтапленні адбылося спыненне руху тралейбусаў на маршрутах № 44, 77.
Рух арганізаваны па вуліцах Лабанка і Прытыцкага.
«З 13.07 на вуліцы Адоеўскага, 95 у абодвух кірунках праз падтапленні адбылося спыненне руху тралейбусаў маршруту № 33. Рух арганізаваны па вуліцах Бельскага, Панамарэнкі, праспекце Пушкіна», – паведамілі ў Менсктрансе.
З 13.22 на вуліцах М. Лынькова і П. Глебкі ў абодвух кірунках адбылося спыненне руху аўтобусаў на маршрутах № 28,69. Прычына тая самая – падтапленні.