BE RU EN

Два ўдары ў цэль: Раскрытыя дэталі атакі на ключавы завод РФ

  • 26.07.2025, 16:55

Дроны СБУ двойчы падбілі «Сігнал» у Стаўрапалі.

Дроны СБУ ў ноч на 26 ліпеня атакавалі расейскі Стаўрапаль. Мэтай быў радыёзавод «Сігнал».

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на крыніцы.

Як паведамілі крыніцы РБК-Украіна, гэтай ноччу дальнабойныя дроны Службы бяспекі Украіны падбілі вытворчыя магутнасці Стаўрапольскага радыёзавода «Сігнал».

Паводле звестак крыніцаў, адзін з удараў прыпаў на корпус №2 (цэх №5), дзе размешчанае дарагое імпартнае абсталяванне. Размова ідзе пра станкі на базе лікавага праграмнага кіравання.

Другая параза зафіксаваная ў корпусе нумар 1, дзе знаходзіцца цэх радыёэлектронных прыладаў нумар 17.

Завод «Сігнал» – гэта адзін з найбуйнейшых у Расеі вытворцаў радыёэлектронікі. Гэтае прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці розных відаў РЭБаў, радыёлакацыйнай, радыёнавігацыйнай апаратуры, радыёапаратуры дыстанцыйнага кіравання і працуе на расейскі ВПК.

Вядома, што завод «Сігнал» знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі.

Нагадаем, раніцай 26 ліпеня расейцы ў сацсетках паскардзіліся на атаку дронаў на Стаўрапаль. Там раздаваліся выбухі, а расСМІ і мясцовыя ўлады заяўлялі пра «прылёты» на тэрыторыі прамысловых аб'ектаў.

Апошнія навіны