BE RU EN

Ан-24, які разбіўся ў РФ, было амаль 50 гадоў

  • 26.07.2025, 11:08

Самалёт працаваў з перабоямі, але не выводзіўся з эксплуатацыі.

Самалёт Ан-24 быў выпушчаны ў 1976 годзе, пры гэтым сертыфікат ягонай лётнай прыдатнасці быў прадоўжаны да 2036 года.

Самалёт Ан-24, які разбіўся ў Расеі з дзясяткамі пасажыраў на борце, да гэтага неаднаразова атрымліваў пашкоджанні і адмову абсталявання, і гэта паказвае рэальны стан расейскага авіяпарку.

Як піша Business Insider, расейскія СМІ паведамілі, што пасажырскі самалёт Ан-24 быў выпушчаны ў 1976 годзе, то-бок яму было 49 гадоў. Пры гэтым у 2021 годзе сертыфікат лётнай прыдатнасці гэтага Ан-24 быў прадоўжаны да 2036 года, што дало б магчымасць яму выконваць пасажырскія перавозкі да 60 гадоў.

Пры гэтым выданне адзначае, што, для параўнання, буйныя міжнародныя і амерыканскія авіякампаніі звычайна выводзяць з эксплуатацыі самалёты, чый узрост складае больш за 35 гадоў.

Пры гэтым расейскія СМІ таксама паведамілі, што пацярпелы крушэнне Ан-24 атрымліваў пашкоджанні і адмовы абсталявання як мінімум тройчы за апошнія сем гадоў.

«Паводле звестак ТАСС, у 2018 годзе самалёт выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы і зачапіў левым крылом маланкаадвод. У 2019 годзе самалёт таксама вярнуўся ў аэрапорт пасля адмовы генератара, а ў траўні 2025 года паведамлялася пра збоі ў працы адной з радыёстанцый на ўзлётна-пасадачнай паласе», – піша BI.

Апошнія навіны