BE RU EN

Дроны падбілі радыёзавод «Сігнал» у расейскім Стаўрапалі

  • 26.07.2025, 8:19

Прадпрыемства з'яўляецца адным з галоўных вытворцаў электронікі для войска.

Раніцай 26 ліпеня ў расейскім Стаўрапалі прагучалі выбухі. Расейцы паскардзіліся на атаку ўкраінскіх дронаў, паведамляе «Обозреватель».

У горадзе зафіксаваныя прылёты, паведамляецца пра магчымую паразу мясцовага радыёзавода «Сігнал». У сетцы з'явіліся дзясяткі відэа атакі.

Што вядома

Як пішуць расейскія СМІ, выбухі ў Стаўрапалі пачалі гучаць з 5 гадзіны раніцы. Некаторыя прапагандысты ўдакладняюць, што дронаў над горадам нібыта бачылі толькі чатыры.

«Мясцовыя паведамляюць, што дроны ляцяць з боку Міхайлаўска. Жыхары чулі гул і бачылі БПЛА на нізкай вышыні над ЖК “Белы горад”. У прамысловым раёне чуваць выбухі», – напісаў адзін з расейскіх каналаў.

Пры гэтым у некаторых крыніцах гаворка ідзе пра пяць прылётаў – у адно і тое месца.

Тым часам у расейскім мінабароны заявілі пра «знішчэнне» больш як 50 украінскіх дронаў. Пра Стаўрапольскі край у паведамленні не згадвалася ўвогуле.

Расейцы знялі і выклалі ў сетку дзясяткі відэа з пралётам дронаў, а таксама з момантам трапляння ў шматпавярховы нежылы будынак у прамзоне. Яго ідэнтыфікавалі як мясцовы радыёзавод «Сігнал».

«У Стаўрапалі радыёзавод Сігнал знаходзіцца побач з рынкам Паўднёвы, таму сведкамі нападу беспілотнікаў былі сотні людзей», – удакладніў Telegram-канал «ВЧК-ОГПУ».

Гэты завод з'яўляецца адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў радыёэлектроннага комплексу поўдня Расеі. Адным з прыярытэтных і перспектыўных кірункаў у дзейнасці завода з'яўляецца вытворчасць абаненцкага і прафесійнага абсталявання для лічбавага тэлерадыёвяшчання.

Акрамя гэтага, там наладжаны выпуск шырокага спектру прадукцыі агульнапрамысловага прымянення: абсталяванне для катоднай аховы падземных металічных збудаванняў ад электрахімічнай карозіі, прыборы ўліку электраэнэргіі, розныя мадыфікацыі электрашчыткоў.

З 1993 года радыёзавод прыступіў да масавай вытворчасці прыладаў ахоўнага адключэння.

Прадпрыемства, як удакладніў вайсковы эксперт Ігаль Левін, з'яўляецца адным з галоўных вытворцаў электронікі для УС РФ.

Некаторыя каналы пішуць, што для расейскага войска завод вырабляць сродкі РЭБ, сярод іншага станцыі актыўных перашкодаў «Смальта», «Гардэнія», РЭБ-комплексы для самалётаў і наземных аб'ектаў, уключаючы «Таполя-Э».

Апошнія навіны