BE RU EN

«Поўзаюць у касцюмах сабак»

  • 25.07.2025, 20:39

Ва УСУ расказалі пра штурмы РФ на Краматорскім кірунку.

На Краматорскім кірунку расейцы звяртаюцца да розных хітрых тактык, каб дабрацца да пазіцый УСУ. Сярод іншага, былі заўважаны акупанты ў касцюмах сабак, якія спрабавалі прапаўзці вялізныя адлегласці, застаючыся незаўважанымі.

Пра гэта расказаў камандзір украінскага батальёну беспілотных сістэмаў 30 АМБр імя князя Канстанціна Астрожскага Міхаіл Трач у эфіры «Армія TV».

Ён падзяліўся, што на Краматорскім кірунку сітуацыя застаецца стабільнай. Паводле словаў Трача, акупанты спрабуюць наступаць, у тым ліку і на матацыклах, але ўкраінскія байцы знішчаюць іх.

Камбат падкрэсліў, што расейцы на Краматорскім кірунку спрабуюць дабрацца да ўкраінскіх пазіцый без тэхнікі. Ён растлумачыў, што так украінскім байцам цяжэй іх выявіць.

Вядоўцы спыталі ў Трача, якія адлегласці даводзіцца пераадольваць варожым салдатам без тэхнікі. Больш за тое, летам акупантам даводзіцца сутыкацца са спякотай.

– Ведаеце, у мяне часам складваецца такое ўражанне, што на іх не дзейнічаюць ні непагадзь, ні сіла прыцягнення, увогуле ніякія фізічныя чыннікі для іх не ствараюць перашкодаў. Ззаду іх стаіць іх старэйшы з аўтаматам і пісталетам. Выбару ў іх няма. Адлегласці яны праходзяць істотныя. Пераплываюць, праз балоты лезуць, надзяваюць касцюмы сабак, а потым як сабакі поўзаюць па полі. Варыянтаў у іх вельмі шмат, – адказаў ён.

Апошнія навіны