BE RU EN

У Беларусі адсутнічаюць крытычна важныя лекі?

  • 25.07.2025, 20:12

У Міністэрстве аховы здароўя ўсё адмаўляюць.

У сацыяльных сетках распаўсюджваецца ліст нібыта ад РУП «Белфармацыя», у якім заяўляецца пра адсутнасць у краіне крытычных важных лекавых прэпаратаў, у тым ліку інсуліну.

Гэта – фэйк, заявілі ў Міністэрстве аховы здароўя, піша «Люстэрка».

– На аптэчных складах краіны, у аптэках і арганізацыях аховы здароўя ёсць усе неабходныя лекпрэпараты, – запэўніў гендырэктар РУП «Белфармацыя» Сяргей Літаш.

Ён дадаў, што ў Беларусі створаны запасы медпрэпаратаў «памерам 3–9 месячнай патрэбы».

Апошнія навіны