У Беларусі заўважылі фармаванне эфектнага шквальнага калаўрота
- 25.07.2025, 19:52
Відэафакт.
Сёння на ўсход ад Менска на лініі няўстойлівасці ўтварылася мезамаштабная канвектыўная сістэма з убудаванымі суперячэйкамі.
Суправаджалася яна навальнічнымі дажджамі і шквалістым узмацненнем ветру, парывы якога месцамі перавышалі 15 м/с.
А такі вільготны шквал адзначаўся на ўсходзе Чэрвеньскага раёна каля вёскі Восава.
Таксама зноў было адзначанае фармаванне эфектнага шквальнага калаўрота.
Назіраўся ён у раёне Оршы пры праходжанні ўсё той жа мезамаштабнай канвектыўнай сістэмы, піша тэлеграм-канал «Метеавайб».