Трамп зрабіў новую заяву пра сустрэчу з Зяленскім і Пуціным
- 25.07.2025, 19:31
Паводле словаў Трампа, такая сустрэча павінна была адбыцца яшчэ тры месяцы таму.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пацвердзіў, што зацікаўлены ў трохбаковай сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і расейскім дыктатарам Пуціным.
Такую заяву ён зрабіў падчас размовы з журналістамі перад паездкай у Шатландыю.
– Гэта сапраўды адбудзецца. Такая сустрэча павінна была адбыцца яшчэ 3 месяцы таму, – сказаў ён.
Вядома, што падчас візіту Трампа ў Шатландыю ён сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Вялікай Брытаніі Кірам Стармерам. Галоўная мэта візіту – абмеркаванне гандлёвага пагаднення паміж Вашынгтонам і Лонданам.
Прэзідэнт ЗША абвясціў, што плануе закончыць свой візіт у Шатландыю 29 ліпеня.