BE RU EN

Зяленскі паказаў маштабную вытворчасць дронаў-перахопнікаў

  • 25.07.2025, 18:47

Відэафакт.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў адну з украінскіх вытворчасцяў дронаў, у тым ліку перахопнікаў. У сваім Telegram-канале ён размясціў відэа вытворчых працэсаў з прадпрыемства.

– Гаварыў сёння з вытворцамі дронаў-перахопнікаў. Быў на прадпрыемстве, падзякаваў камандзе, убачыў, як робіцца абарона для ўкраінскіх гарадоў і вёсак, для нашых людзей. Украіна ўмее рабіць класныя рэчы і захоўвае тэхналагічнае лідарства ў абароне жыцця, – пракаментаваў Зяленскі.

Кіраўнік украінскай дзяржавы адзначыў, што сустракаўся ўжо з шэрагам прадстаўнікоў вытворчасцяў дронаў. «І яны ведаюць, што наш запыт – 1 тыс перахопнікаў за дзень. Але калі зможам рабіць больш, то я мяркую, гэта вялікая дапамога», – падкрэсліў украінскі прэзідэнт.

Паводле ягоных словаў, чыноўнікі забяспечваюць кантрактаванне, таксама вядзецца сталая праца з партнёрамі, каб не было дэфіцыту фінансавання.

– Украінскі вытворчы патэнцыял – гэта частка агульнай сілы еўрапейцаў. Дзякуй усім, хто гэтую сілу развівае, – адзначыў прэзідэнт Украіны.

Апошнія навіны