BE RU EN

Польшча рыхтуе адказ на вучэнні «Захад-2025»

  • 25.07.2025, 16:24

У вучэннях будуць удзельнічаць 34 тысячы жаўнераў.

У верасні польскае войска правядзе вучэнні па ўсёй краіне: у іх будуць удзельнічаць 34 тысячы чалавек. Генштаб Польшчы падкрэслівае, што вучэнні "Жалезны абаронца" не накіраваныя супраць якой-небудзь дзяржавы, паведамляе polsatnews.pl.

Манеўры пройдуць у фармаце дывізіённых вучэнняў - такіх, у якіх удзельнічае большасць падраздзяленняў і вайскоўцаў. Яны ўваходзяць у склад буйнога тактычнага злучэння, якім з'яўляецца дывізія. Пра пачатак гэтых вучэнняў, запланаваных на верасень, у пачатку года паведаміў начальнік Генеральнага штаба генерал Веслаў Кукула.

Адна з задач вучэнняў - праверка таго, наколькі эфектыўна падраздзяленні 18-й механізаванай дывізіі ўкаранілі сучасную тэхніку, якая паступае да іх, такую як танкі M1 Abrams. Вучэнні атрымалі кодавы назоў “Жалезны абаронца” праз удзел вайскоўцаў 18-й дывізіі.Яе таксама называюць “Жалезнай дывізіяй”.

Хто ўдзельнічае ў вучэннях?

У вучэннях удзельнічаюць амаль 34 тысячы жаўнераў.Вучэнні абсталяваныя амаль 600 адзінкамі тэхнікі - як польскай, так і тэхнікай звязу, уключаючы натаўскую баявую групу, дыслакаваную ў горадзе Ожыш. У манеўрах будуць задзейнічаныя ўсе віды ўзброеных сіл:паветраныя сілы, ваенна-марскі флот, сілы спецпрызначэння, войскі тэрытарыяльнай абароны.

Асноўныя сілы будуць прадстаўленыя брыгадамі 18-й дывізіі: 1-я Варшаўская танкавая брыгада, 21-я брыгада стралкоў Падгальскіх, 19-я механізаваная брыгада з Любліна, а таксама лагістычны полк і батальён кіравання. Гэтыя падраздзяленні удзельнічаюць у найбуйнейшым этапе вучэнняў "Жалезны абаронца" з кодавай назвай "Жалезныя вароты-25".

Не абыдзецца і без камандна-штабных вучэнняў з удзелам амерыканскіх вайскоўцаў з 1-й танкавай дывізіі і V корпуса ўзброеных сіл ЗША, чыё камандаванне знаходзіцца ў Познані. Як адзначыў Генштаб, вучэнні маюць абарончы характар і будуць праходзіць на сушы, у паветры і на Балтыйскім моры.

Адзначым, вучэнні пройдуць на фоне расейска-беларускіх манеўраў "Захад-2025".

Апошнія навіны