Эрдаган мае намер арганізаваць сустрэчу Пуціна і Трампа
- 25.07.2025, 16:13
Ён хоча правесці яе ў Стамбуле.
Прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган выказаў надзею, што гэтым тыднем стане вядома, ці адбудзецца сустрэча прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з кіраўніком Крамля Уладзімірам Пуціным у Стамбуле.
Для гэтага ён плануе правесці перамовы з абодвума лідарамі, паведамілі ва ўправе камунікацый Турцыі ў сацсетцы Х у пятніцу, 25 ліпеня.
"Гэтым тыднем, правёўшы перамовы з Пуціным і Трампам, мы пастараемся высветліць, ці зможам сабраць лідараў разам у Стамбуле", — гаворыцца ў паведамленні.