BE RU EN

Сіноптыкі расказалі пра надвор’е ў выходныя

  • 25.07.2025, 16:11

На надвор'е ў краіне будзе ўплываць цёплая няўстойлівая паветраная маса.

Спякота і дажджы захаваюцца ў Беларусі ў выходныя 26 і 27 ліпеня. Пра гэта інфармуе партал pogoda.by.

Згодна з прагнозам сіноптыкаў, 26 ліпеня, у суботу, на надвор'е ў краіне будзе ўплываць цёплая няўстойлівая паветраная маса. Чакаецца пераменная воблачнасць, ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы.

У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай месцамі ў Беларусі магчымыя туманы. Вецер будзе няўстойлівы: днём - паўднёва-заходні, заходні, падчас навальніцаў парывісты. Уначы тэмпература паветра будзе ад +12 да +18 градусаў. Днём ад 22 да 28 градусаў.

У нядзелю, 27 ліпеня, прагназуецца пераменная воблачнасць, месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай магчымы слабы туман. Вецер будзе пераважаць няўстойлівы, днём падчас навальніц парывісты. Уначы будзе ад +12 да +17 градусаў. Днём сіноптыкі абяцаюць ад 22 да 29 градусаў.

Апошнія навіны