BE RU EN

Палітвязень з Латвіі заступіўся за беларускамоўнага вязня

  • 25.07.2025, 14:36

За гэта яго ўдарылі дубінкай.

Грамадзянін Латвіі правёў у беларускай турме тры з паловай гады за свае выказванні ў закрытым чаце ў адным з мэсэнджараў.

Дзмітрый Міхайлаў засведчыў "Радыё Свабода", што ў беларускіх турмах людзей пераследуюць за лісты і размовы на беларускай мове. За спробу заступіцца за беларускамоўнага чалавека латыша нават ударылі дубінкай.

Дзмітрый Міхайлаў валодаў крамай у Менску. Яго затрымалі 1 сакавіка 2022 года і пасля асудзілі на чатыры гады за каментары ў Інтэрнэце, у тым ліку за абразу Лукашэнкі.

У зняволенні мужчына правёў тры гады. Быў вызвалены 21 чэрвеня 2025 года разам з яшчэ 13 палітвязнямі ў выніку візіту спецпасланніка Адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Кіта Келага.

Апошнія навіны