«У Пуціна не будзе шанцаў»
- 25.07.2025, 14:27
Генерал арміі назваў чатыры эфектыўныя інструменты супраць Расеі.
Расейцы імітуюць перамоўны працэс, паколькі не настроеныя на сапраўдны прагрэс у дасягненні міру. Каб націснуць на Пуціна, трэба ўжыць сур'ёзныя аргументы.
Генерал войска, былы кіраўнік Службы замежнай выведкі Мікалай Маламуж заявіў «24 Каналу», што трэба эфектыўна ўзаемадзейнічаць і з Дональдам Трампам, і з еўрапейцамі.
4 дзейсныя вагары ціску на Пуціна
Маламуж адзначыў, што, па-першае, павінна быць магутная вайсковая падтрымка Украіны, каб Сілы абароны маглі атрымліваць усе тыпы ўзбраення. Праз закупкі ў ЗША і краін Еўропы, і дзякуючы ўласным ВПК. Так украінскія ваяры атрымаюць перавагу на фронце.
«Гэта першы аргумент, які будзе кампенсаваць усе аргументы Пуціна і не будзе балансавання ў Стамбуле з іх боку», – мяркуе генерал войска.
Другім дзейсным аргументам, з ягоных слоў, будзе аператыўны пакет ціску на Пуціна, ягоных сваякоў і ўсё асяроддзе. Гэта закране іх асабістыя інтарэсы і парушыць стабільнасць у так званых расейскіх элітах, якія падтрымліваюць дыктатара.
Па-трэцяе, падкрэсліў ён, трэба выкарыстаць у дачыненні да Расеі эканамічныя санкцыі, пра якія ўжо згадаў Трамп. Гаворка ідзе аб зніжэнні цаны на газ. Гэта сур'ёзна падарве расейскую эканоміку найбліжэйшым часам.
І, па-чацвёртае, на думку генерала войска, павінна быць аб'яднанне розных краін дзеля міру. Еўрапейскі Звзя, ЗША могуць выкарыстаць санкцыйныя інструменты ў дачыненні да Кітая. Тады ў Пекіна не застанецца выбару, акрамя як націснуць на Расею, ратуючы сваю эканоміку.
«Аб'яднаем ЗША, Вялікабрытанію, Еўропу, а таксама ў плане міру Кітай і іншыя краіны – у Пуціна не будзе шанцаў», – падкрэсліў Маламуж.
Экс-кіраўнік Службы замежнай выведкі дадаў, што ў складаных перамоўных працэсах Пуцін успрыме толькі рэальныя аргументы ад Украіны і нашых заходніх партнёраў.