BE RU EN

ЦПД: У Расеі пацэлілі ў завод, які вырабляе порах для «Градаў» і «Смерчаў»

  • 25.07.2025, 12:16

Новыя падрабязнасці дронавай атакі на РФ.

Дроны сёння ноччу пашкодзілі два важныя аб'екты ваенна-прамысловага комплексу Расеі, якія вырабляюць порах і сыравіну для выбухоўкі. Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра процідзеяння дэзінфармацыі Андрэй Каваленка ў Telegram.

Паводле ягоных слоў, пашкоджаны Нявіннамыскі азотны завод у Стаўрапольскім краі, які вырабляе хімічную сыравіну для выбухоўкі, у тым ліку азотную кіслату і аміячную салетру.

«Гэта ключавы пастаўшчык для вытворчасці боепрыпасаў, уключаючы артылерыйскія набоі, авіябомбы і РСЗА», - адзначае Каваленка.

Ён таксама паведаміў, што пашкоджаны адзін з найстарэйшых і стратэгічна важных прадпрыемстваў ВПК РФ - Катоўскі Парахавы завод у Тамбоўскай вобласці.

«Спецыялізуецца на вытворчасці шырокага спектру пораху - для стралковай зброі, артылерыі, РСЗА, авіяцыйных і ракетных сістэм. Яго прадукцыю выкарыстоўваюць дзясяткі абаронных прадпрыемстваў. Фактычна, без Катоўска не страляе ні «Град», ні «Смерч», - паведаміў Каваленка.

Апошнія навіны