СМІ: Джоні Дэп таемна сустракаецца з Анджалінай Джолі
- 25.07.2025, 11:25
Зорка «Піратаў Карыбскага мора» падтрымліваў акторку падчас цяжкага разводу.
Чуткі пра раман актораў Джоні Дэпа і Анджэліны Джолі зноў апынуліся ў цэнтры ўвагі, піша Reality Tea (пераклад - сайт Charter97.org).
Паміж акторамі, якія сыгралі разам у фільме «Турыст» (2010), з тых часоў захаваліся шчыльныя стасункі. Крыніца сцвярджае, што 62-гадовы Дэп нібыта імкнецца да «сапраўднага рамана» з 50-гадовай Джолі.
Са слоў інсайдэра, акторы ладзяць таемныя сустрэчы ў Лондане і Лос-Анджэлесе, выбіраючы прыхаваныя рэстарацыі і закрытыя клубы. Яны паводзяць сябе стрымана, імкнучыся не трапляцца на вочы публіцы.
Крыніца сцвярджае, што Дэп даўно адчувае пачуцці да Джолі, называючы яе «асаблівай жанчынай» і распавядаючы сябрам пра сваё жаданне перайсці да больш сур'ёзных стасункаў.
Джолі, у сваю чаргу, нібыта высока шануе актора. Здымкі «Турыста» пакінулі ў яе толькі цёплыя ўспаміны, і яна ўважае Дэпа за «вельмі асаблівага дзецюка».
Раней паведамлялася, што Дэп падтрымліваў Джолі падчас яе разводу з Брэдам Пітам, нават даўшы ёй свайго адваката.
Нягледзячы на няспынныя чуткі, ніводзін з актораў афіцыйна не пацвердзіў наяўнасць рамантычных стасункаў.